Перайсці да зместу

Аляксей Аляксандравіч Мазоль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Аляксандравіч Мазоль
Дата нараджэння 6 лютага 1949(1949-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 2016
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у

Аляксей Аляксандравіч Мазоль (нар. 6 лютага 1949, в. Горы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць — 2016[1]) — беларускі архітэктар. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры, саветнік Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры. Дацэнт[2].

Скончыў у 1974 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19741981 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Нарыльскпраект» у Нарыльску, філіяле інстытута «Дзіпранікель». У 19811986 гадах галоўны архітэктар г. Баранавічы. У 19861988 гадах працаваў ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Брэсцкага аблвыканкама. У 19881994 гадах галоўны інжынер праектаў БІБІ. У 1994—2000 гадах намеснік дырэктара малочнага камбіната, у 2000—2003 гадах намеснік дырэктара завода «Цветатрон». У 20032005 гадах галоўны спецыяліст Брэсцкай абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы. З 2005 года старэйшы выкладчык, дацэнт кафедры архітэктурнага праектавання і рысунку Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года, член Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь[2].

Жыў Брэсце па вул. 4-ай Верасовай, 43[2]. Памёр у 2016 годзе[3]

Асноўныя праектныя працы: адміністрацыйна-бытавы корпус завода мінваты і мінералаватных вырабаў (1977); АБК хлоркава-кобальтавага завода; будынак базы гарналыжнікаў на Талнаху (1978); рудня вапнякоў пас. Каларгон; гараж на дзвесце аўтобусаў на Талнаху; адміністрацыйна-інжынерны цэнтр Надзеждзінскага металургічнага камбіната[ru]; будынак адміністрацыі шэфмантажу на Надзеждзінскім металургічным камбінаце (1980); корпус філіяла інстытута «Дзіпранікель» у горадзе Нарыльску (1981)[2].

Аўтар больш як 20 надрукаваных прац[2].

Зноскі

  1. MEMORIUM
  2. а б в г д е Мозоль Алексей Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. MEMORIUM
  • Мозоль Алексей Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Мозоль Алексей Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)